16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабака з Харкава стаў «валанцёрам» у Чарнаўцах

2
Сабака з Харкава стаў «валанцёрам» у Чарнаўцах

Носіць гуманітарную дапамогу і супакойвае людзей.

У Чарнаўцах сабака з Харкава стаў «валанцёрам». Чатырохногі Бэр цэлымі днямі пераносіць мяшкі з дапамогай і працуе ў валанцёрскім цэнтры.

Пра гэта гаворыцца ў новым сюжэце ТСН.

Сабака дапамагае разгружаць фуры, сартаваць гуманітарку і супакойвае тых, хто ўцякаў ад абстрэлаў і рашыстаў. Бэр прыехаў у Чарнаўцы разам са сваім гаспадаром з Харкава. Адразу ж сабака пачаў «валанцёрыць».

Бэльгійскі аўчар Бэр стаў сабакам-перасяленцам, у родным Харкаве сабака гуляў і вывучаў новыя каманды, а зараз у яго няма часу на забаўкі. Чатырохногі дапамагае са скрынкамі, мяшкамі і сартаваннем. А яшчэ сабака не забываецца на абедзенны перапынак, Бэр ходзіць у адмысловы пакой і атрымлівае прысмакі.

Са склада сабака носіць гуманітарку ў валанцёрскі штаб. У зубах Бэр можа насіць нават 5-кілаграмовыя пакеты. Гаспадар чатырохногага «валанцёра» расказвае, што ў Харкаве той таксама ім дапамагаў і насіў торбы.

Яшчэ ў Бэра ёсць важная задача. Ён супакойвае перасяленцаў і падтрымлівае ўсіх, хто сумуе. Сабака нібы адчувае, каму патрэбна дапамога. Пасля такога «валанцёрства» сабака моцна стамляецца. Калі Бэр прыходзіць дадому, ён адразу кладзецца спаць.

Гаспадар марыць, каб ягоны сабака стаў зоркай і здымаўся ў кіно ці рэкламе. Аднак гэта ўжо пасля перамогі Украіны. Пакуль мужчына і ягоны сабака рыхтуюцца да іншых задач. Гаспадар Бэра плануе паехаць з ім у МУС, каб сабака там навучыўся служыць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках