16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

EPAM скароціць штат у Беларусі і Расеі

5
EPAM скароціць штат у Беларусі і Расеі

Штат скароцяць да 30% ад колькасці ўсіх вытворчых спецыялістаў свету.

EPAM плануе скараціць штат у рэгіёне Беларусь-Украіна-Расея да 30 асоткаў ад колькасці ўсіх вытворчых спецыялістаў EPAM у свеце. Як паведамляе ain.ua, скарачэнне будзе адбывацца за кошт змяншэння колькасці спецыялістаў-вытворцаў у Беларусі і Расеі.

Паведамляецца таксама, што кіраўнік EPAM Аркадзь Добкін прагназуе змяншэнне дзелі названага рэгіёна і за кошт імклівага росту іншых лакацый ЕРАМ у свеце. Змяншаць штат ва Украіне не плануюць.

«Ніякіх планаў аб скарачэнні каманды ва Украіне ў нас няма. Аднаўляецца наём ва ўкраінскай лакацыі, аднаўляецца навучанне студэнтаў на праграмах EPAM University, мы працуем з даваеннай прадукцыйнасцю і эфектыўнасцю. За час поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну, за мяжу было эвакуавана блізу 2500 спецыялістаў. Пакуль мы назіраем, што частка людзей ужо вярнулася ва Украіну, хтосьці толькі плануе вяртанне, частка можа застацца за мяжой, але зараз казаць пра нейкія канкрэтныя лічбы рана», - падае выданне каментар кіраўніцтва кампаніі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках