16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 2:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мікалая Аўтуховіча падчас суда абвастрыліся праблемы са спінай

1
У Мікалая Аўтуховіча падчас суда абвастрыліся праблемы са спінай
Николай Автухович

Праблемы са здароўем абвастрыліся і ў святара Сяргея Разановіча.

Падчас суда над «групай Аўтуховіча» ў двух падсудных абвастрыліся праблемы са здароўем, паведамляюць праваабаронцы.

Судовы працэс у Гарадзенскай турме працягваецца трэці тыдзень. За гэты час пагоршылася здароўе ў Мікалая Аўтуховіча і ў святара Сяргея Разановіча.

У Разановіча - цукровы дыябет. Ён ужо некалькі дзён наракае на стан здароўя. У мінулую пятніцу, 27 траўня, ён дрэнна адчуў сябе падчас допыту. Праз гэта перапынак у судзе абвясцілі раней, чым звычайна — а 16:00.

У Аўтуховіча падчас суда абвастрыліся праблемы са спінай і ён увесь час адчувае моцны боль. Гэта выклікана тым, што ён падчас суда знаходзіцца ў вузкай клетцы. Там амаль няма месца, а сядзець магчыма толькі на вузкай лаўцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках