Пад Кахоўкай украінцы знішчылі склад расейскіх боепрыпасаў
8- 14.06.2022, 18:30
- 8,770
![Пад Кахоўкай украінцы знішчылі склад расейскіх боепрыпасаў](https://i.c97.org/ai/502446/aux-head-1655220382-202206013_spor_360.jpg)
Тры гадзіны палала і выбухала.
У прыгарадзе Новай Кахоўкі ўкраінскія вайскоўцы патрапілі ў склад расейскіх боепрыпасаў. Каля трох гадзін палала і выбухала.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Страткам УСУ.
Пажар дагэтуль трывае, праўда ўжо з меншай інтэнсіўнасцю. Пажарныя не спяшаюцца тушыць, бо ёсць пагроза атрымаць раны.