20 траўня 2024, панядзелак, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Камбоджы злавілі самую вялікую ў сучаснай гісторыі прэснаводную рыбу

1
У Камбоджы злавілі самую вялікую ў сучаснай гісторыі прэснаводную рыбу
ФОТА: WONDERS OF THE MEKONG

Рыбіну вагой 300 кг адпусцілі.

Скат вагой 300 кг з ракі Меконг на тэрыторыі Камбоджы стаў найбуйнейшай у свеце прэснаводнай рыбінай, калі-небудзь злоўленай і задакументаванай чалавекам. Гіганцкую рыбіну вымералі ды адпусцілі дадому, паведамляе Расейская служба ВВС.

Папярэдні рэкардсмен, сом вагой 293 кг, быў злоўлены ў Тайландзе ў 2005 годзе.

Меконг – найбуйнейшая рака на паўвостраве Індакітай. Яна працякае праз Кітай, М'янму, Лаос, Тайланд, Камбоджу і В'етнам. Рака можа пахваліцца вялікай разнастайнасцю насельнікаў, хоць яе экасістэма ў небяспецы праз гаці, забруджванне і празмерную лоўлю.

"За 20 гадоў вывучэння гіганцкіх рыбаў у рэках і азёрах шасці кантынентаў, гэта самая буйная з сустрэтых намі або задакументаваных у сусветных крыніцах прэснаводных рыбаў", – кажа біёлаг Зеб Хоган, які ўзначальвае амерыканскі праект кансервацыі Меконга.

"Знайсці і зарэгістраваць гэтую рыбіну – цудоўна, гэта рэдкі прамень надзеі, і асабліва добра, што яна знойдзеная ў Меконгу – рацэ, над якой сёння навісла мноства пагрозаў", – дадае ён.

Першым велічэзнага ската заўважыў рыбак з вострава Да Прэа 13 чэрвеня. Ён звязаўся з даследнікамі і пасля замераў скат разам з хвастом аказаўся даўжынёй амаль чатыры метры.

На скаце прымацавалі акустычны трэкер і адпусцілі назад у раку, кажа Хоган.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках