20 траўня 2024, панядзелак, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джонсан з лідарамі G7 высмеяў фота Пуціна з голым тулавам

19
Джонсан з лідарамі G7 высмеяў фота Пуціна з голым тулавам

Відэафакт.

Прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан у пачатку агульнай сустрэчы саміту G7 у Нямеччыне высмеяў прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, піша "Гордан".

Ён жартам пацікавіўся, ці трэба ім усім распрануцца, каб прадэманстраваць мужнасць, як кіраўнік РФ на вядомым паўголым фота. Відэа гэтай сцэны апублікавала АFР у Twitter.

Журналісты зафіксавалі, як брытанскі прэм'ер разам з лідарамі Канады, Францыі, Нямеччыны, Італіі, Японіі, ЗША і ЕЗ рассаджваюцца за круглым сталом. Пры гэтым чуваць, як Джонсан пытаецца: "У пінжаках? Без? Распранаемся?"

Далейшую размову цытуе ВВС, са спасылкай на карэспандэнта AFP. Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо адказаў, што лепш дачакацца афіцыйнай супольнай фатаграфіі, а потым ужо здымаць верхняе адзенне.

"Але мы павінны паказаць, што мы больш жорсткія, чым Пуцін", – сказаў Джонсан. У адказ Трудо прапанаваў зладзіць "дэманстрацыю голых торсаў падчас верхавой язды", маючы на ўвазе афіцыйную фотасесію Пуціна на прыродзе ў Рэспубліцы Тува, якая стала глабальным мемам у 2009 годзе.

"Верхавая язда – найлепшае, што ёсць на свеце", – пагадзілася кіраўніца Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен, не каментуючы прапанаваную калегамі форму адзення.

У выніку сусветныя лідары сфатаграфаваліся ў пінжаках і прадоўжылі сустрэчу без прэсы.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках