4 траўня 2024, Субота, 21:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крамы тэхнікі ў Польшчы больш не афармляюць турыстам Tax Free на поўнае вяртанне VAT

6
Крамы тэхнікі ў Польшчы больш не афармляюць турыстам Tax Free на поўнае вяртанне VAT

Што змянілася для беларусаў?

У Польшчы тэхніка (тэлевізары, тэлефоны, ноўтбукі) абкладаюцца падаткам ПДВ 23% (VAT). Калі ўзгадаць жыццё да 2020 года, то набыццё бытавой і камп'ютарнай тэхнікі там было вельмі выгадным.

Напрыклад, купляючы тэлевізар за 500 еўраў на Такс Фры, пасля вывазу ТВ з Польшчы, турыст мог сабе вярнуць у гэтай краме (за кошт поўнага вяртання ВАТ) 100 еўраў. Сітуацыя памянялася, піша партал euroby.info.

Гандлёвыя сеткі Польшчы, якія рэалізуюць бытавую, аўдыё і камп'ютарную тэхніку, больш не працуюць па сістэме поўнага вяртання VAT.

- Media Markt – працуе толькі з Tax Free Global Blue;

- Euro.com.pl (RTV Euro AGD) - працуе толькі з Tax Free Global Blue;

- Neonet – не працуе па сістэме Tax Free;

- Media Expert - не працуе па сістэме Tax Free

Адрозненне Global Blue ад поўнага вяртання ВАТ

У выпадку афармлення на Global Blue, пакупніку вяртаюць ПДВ не ў краме прадаўца, а ў спецыяльных пунктах вяртання.

З аднаго боку, гэта зручна, бо пакупніку не трэба вяртацца ў краму, але з другога боку такая сістэма прадугледжвае камісію: замест 23% кліенту вяртаюць прыкладна 13-15%.

Гэта значыць (з прыкладу вышэй) пры куплі тэлевізара за 500 еўраў, будзе вяртанне прыкладна 65-70 еўраў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках