4 траўня 2024, Субота, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спёка ў Беларусі: Зафіксаваныя восем тэмпературных рэкордаў

Спёка ў Беларусі: Зафіксаваныя восем тэмпературных рэкордаў

Шэсць з іх – у Берасцейскай вобласці.

Восем тэмпературных рэкордаў зафіксаваныя на беларускіх метэастанцыях днём 29 чэрвеня, сведчыць праведзенае агенцтвам BPN параўнанне аператыўных і архіўных звестак Белгідрамета, піша zerkalo.io.

Шэсць новых максімумаў адзначана ў Берасцейскай вобласці, у чатырох выпадках перакрытыя экстрэмумы 25-гадовай даўніны: у Берасці – 33,2 градуса вышэй за нуль супраць 33, у Пружанах – 33,1 супраць 31,8, у Івацэвічах – 32,9 супраць 32, у Ганцавічах – 31,5 супраць 30,9.

Сярод рэкардсменаў таксама Пінск – 33,6 (33,1 у 1963 годзе), "Палеская" ў Лунінецкім раёне – 32,7 (31,5 у 2017-м), Стоўбцы – 31 (30,9 у 2017-м) і Ашмяны – 29,6 (29,2 у 2018-м).

Усяго за апошнія чатыры дні перапісаныя 74 тэмпературныя рэкорды, 28 чэрвеня быў пабіты абсалютны максімум сутак за ўвесь перыяд метэаназіранняў (34,3 градуса ў Лельчыцах супраць 33 у Берасці ў 1963 годзе).

У найбліжэйшыя дні паўднёвы захад краіны застанецца пад уплывам гарачага паветра.

Нагадаем, што сёння, 30 чэрвеня, у Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі праз спёку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках