3 траўня 2024, Пятніца, 20:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў рыхтуюць да палётаў у Іран і В'етнам

7
Беларусаў рыхтуюць да палётаў у Іран і В'етнам

Што адбываецца ў аэрапорце «Мінск»?

Пакуль найбольш папулярнымі ў беларусаў з'яўляюцца рэйсы ў Маскву, але Беларусь вядзе перамовы з некалькімі авіявознікамі. Пра гэта распавёў генеральны дырэктар Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» Вячаслаў Харанэка, паведамляе zerkalo.io.

- Цяпер вядуцца перспектыўныя перамовы з іранскім вознікам Mahan Air, які базуецца ў аэрапорце Тэгерана, - распавёў Харанэка. - Хачу сказаць, што праявіла цікавасць да арганізацыі чартэрных рэйсаў авіякампанія з В'етнама, якая магла б пашырыць для беларускіх турыстаў магчымасці падарожжаў на папулярныя в'етнамскія курорты. Найлепшы час для паездкі туды - гэта вясна (з лютага да красавіка) і восень (жнівень - кастрычнік). На гэты момант вядзём дыялог для арганізацыі такіх рэйсаў з авіякампаніяй і іншымі зацікаўленымі бакамі.

Гендырэктар Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» таксама адзначыў, што цяпер ідзе работа для адкрыцця грузавых і пасажырскіх рэйсаў з Венесуэлай.

- У іх маюцца авіякампаніі, якія валодаюць далёкамагістральнымі паветранымі суднамі. Прычым прапрацоўваецца варыянт выканання пасажырскага рэйса з Менска ў Венесуэлу з прамежкавай пасадкай на Кубе. Такі рэйс мог бы павялічыць турыстычны патэнцыял, звязаўшы Беларусь з краінамі Лацінскай Амерыкі, - растлумачыў Харанэка.

Пакуль жа найбольш запатрабаванымі і загружанымі з'яўляюцца рэгулярныя рэйсы з Менска ў Маскву. Рэйсы выконваюцца ў тры буйныя маскоўскія аэрапорты: Шарамеццева, Дамадзедава, Унукава. Папулярныя такія кірункі, як Санкт-Пецярбург і Грузія (Тбілісі, Кутаісі, Батумі). Чартэрная праграма ў Беларусі цяпер складаецца з такіх турыстычных кірункаў, як Бодрум, Анталля, Хургада і Шарм-эль-Шэйх.

Нагадаем, пасля інцыдэнту з самалётам RyanAir Еўразвяз забараніў беларускім авіякампаніям ажыццяўляць рэйсы ў аэрапорты ЕЗ і здзяйсняць палёты над тэрыторыяй саюза. Акрамя таго, еўрапейскія вознікі сталі аблятаць паветраную прастору Беларусі. Акрамя таго, кампанія «Белавія» была вымушаная вярнуць некаторыя свае самалёты лізінгавым кампаніям і скараціць флот да 15 самалётаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках