23 траўня 2024, Чацвер, 6:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выведка: Беларусь будзе закідваць ва Украіну дыверсантаў

7
Выведка: Беларусь будзе закідваць ва Украіну дыверсантаў

З'явілася інфармацыя пра магчымыя правакацыі.

Прыкметаў фармавання ўдарных груповак на тэрыторыі Беларусі няма.

Пра гэта першы намеснік міністра ўнутраных справаў Украіны Яўген Енін паведаміў у эфіры інфармацыйнага тэлемарафону.

"Як нашы партнёры, так і айчынныя выведкі дакладна заяўляюць пра адсутнасць прыкметаў фармавання ўдарных груповак на тэрыторыі Беларусі", – сказаў ён.

Енін дадаў, што ў гэтым пытанні ўкраінцы сутыкаюцца з масаваным ужываннем дэзынфармацыі.

"На вялікі жаль, некаторыя прадстаўнікі мясцовай улады падхопліваюць гэтую дэзынфармацыю, распаўсюджваючы паніку сярод насельніцтва", – адзначыў ён.

У той самы час Енін падкрэсліў, што ёсць інфармацыя пра магчымыя правакацыі, напрыклад накіраванне ва Украіну з Беларусі дыверсійна-выведвальных групаў.

"Менавіта таму нашымі праваахоўнікамі ўведзены ўзмоцнены рэжым нясення службы на блокпастах", – сказаў ён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках