8 жнiўня 2022, панядзелак, 9:37
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр генеральны сакратар АПЕК Махамед Баркінда

3
Памёр генеральны сакратар АПЕК Махамед Баркінда

Прычына смерці пакуль невядомая.

На 64 годзе жыцця памёр генеральны сакратар Арганізацыі краінаў – экспарцёрак нафты (АПЕК) Махамед Санусі Баркінда.

Пра гэта паведаміў у Twitter кіраўнік Нігерыйскай нацыянальнай нафтавай кампаніі Меле К'яры.

Генеральнага сакратара АПЕК не стала 5 ліпеня блізу 23.00. Прычына смерці не называецца.

«Гэта вялікая страта для ягонай сям'і, Нігерыйскай нацыянальнай нафтавай кампаніі, нашай краіны, АПЕК і глабальнай энэргетычнай супольнасці», – напісаў К'яры.

Баркінда стаў часткай АПЕК у 1986 годзе. Спачатку ён быў чальцом дэлегацыі Нігерыі, потым – заняў пасаду прадстаўніка Нігерыі ў АПЕК. У 2006 годзе ён выконваў абавязкі генеральнага сакратара АПЕК. 2 чэрвеня 2016 года на канферэнцыі АПЕК Махамед Баркінда быў прызначаны генеральным сакратаром арганізацыі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».