14 жнiўня 2022, Нядзеля, 7:08
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

МТЗ спасцігае лёс «Тытаніка»

8
МТЗ спасцігае лёс «Тытаніка»

У прамым і ў пераносным сэнсе.

Мала таго, што адзін з «флагманаў» беларускай вытворчасці МТЗ знаходзіцца ў поўнай стагнацыі, прадукцыя нікому не патрэбная, перспектываў няма, кіраўніцтва сваімі крокамі разбурае ўсё канчаткова. Так да гэтага ўсяго дадаліся ўмовы надвор'я, піша тэлеграм-канал «Беларускага аб'яднання працоўных» (БАП).

«Учора цэлы дзень у розных цэхах МТЗ са столі цякла вада, месцамі быў проста дождж як на вуліцы» – пракаментаваў абстаноўку адзін з супрацоўнікаў прадпрыемства.

«Працоўныя Беларусі, шануйце сябе і свае жыцці, не працуйце ў небяспечных умовах, патрабуйце прывядзення працоўных месцаў у адпаведнасць з патрабаваннямі тэхнікі бяспекі. Ведайце, дома вас чакаюць!» – заклікае БАП.

Падпісвайцеся на Тelegram-канал БАР - Беларускае аб'яднанне рабочых.