8 жнiўня 2022, панядзелак, 0:34
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ знішчылі 16 варожых баз, казармаў і складоў з боепрыпасамі

4
УСУ знішчылі 16 варожых баз, казармаў і складоў з боепрыпасамі

Апублікаваны падрабязны спіс.

За апошнія некалькі тыдняў украінскія вайскоўцы знішчылі 16 пазіцый, дзе размяшчаліся расейскія казармы і склады з боепрыпасамі.

Пра гэта паведаміла Управа стратэгічных камунікацый УСУ.

Вось спіс знішчанага:

28 чэрвеня. Новая Кахоўка, Херсон. Удар па інфраструктуры рашыстаў.

28 чэрвеня. Перавальск, Луганская вобласць. Удар па складзе БК.

1 ліпеня. Ровенькі, Луганская вобласць. Удар па рамонтна-механічным заводзе.

1 ліпеня. Ясінаватая, Данеччына. Удар па складзе БК.

2 ліпеня. Чарнабаеўка, Херсон. Удар па складзе БК.

2 ліпеня. Папасная, Луганская вобласць. Удар па складзе БК.

3 ліпеня. Мелітопаль, Запорожжа. Удар па базах рашыстаў у раёне аэрадрома.

4 ліпеня. Снежнае, Данеччына. Удар па складзе БК.

4 ліпеня. Ясінаватая, Данеччына. Удар па казарме.

4 ліпеня. Данецк. Удар па складзе БК у раёне чыгуначнага вакзала.

5 ліпеня. Данецк. Удар па базе РФ на "КамАЗ цэнтр".

5 ліпеня. Кадзіеўка (Стаханаў), Луганская вобласць. Удар па складзе БК.

6 ліпеня. Вялікі Бурлук, Харкаўшчына. Удар па складзе БК.

6 ліпеня. Макееўка, Данеччына. Удар па базе.

6 ліпеня. Данецк. Удар па нафтабазе.

6 ліпеня. Херсон. Выбух на складзе РФ.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».