4 траўня 2024, Субота, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве ствараецца беларускае падраздзяленне

24
У Літве ствараецца беларускае падраздзяленне
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Звяз стралкоў Літвы - гэта аналаг войскаў тэрытарыяльнай абароны.

Пры Звязе стралкоў Літвы ствараюць беларускае падраздзяленне. Як паведамляе «Белсат», пра гэта заявілі падчас пасяджэння арганізацыі 30 ліпеня.

Удзельнікі гэтай арганізацыі вучацца абыходзіцца са зброяй, весці партызанскую вайну і ў выпадку нападу на краіну павінны выконваць функцыі тэрытарыяльнай абароны. Раней у Звяз стралкоў прымалі выключна грамадзян Літвы. Беларусы стануць першымі замежнікамі ў шэрагах гэтай арганізацыі.

Ветэран афганскай вайны Яўген Вільскі заявіў:

- Цяпер вельмі шмат размоваў пра тое, што з боку Беларусі ляцяць ракеты, беларусы становяцца ворагамі. Літва не вядзецца на гэтую палітыку і разумее, што беларусаў трэба аддзяляць ад рэжыму Лукашэнкі, яна аказвае давер. То бок, у раней закрытую, вельмі сур'ёзную арганізацыю, прымаецца беларускае падраздзяленне».

Прэзідэнт Звязу стралкоў Літвы Стасіс Ігнатавічус выказаў меркаванне, што ў беларусаў і літоўцаў зараз адзін вораг - гэта рэжым Пуціна. І нам трэба змагацца супраць яго разам.

Беларусы ў Звязе стралкоў змогуць праходзіць навучанне і, калі ўзнікне неабходнасць, разам з літоўцамі абароняць краіну. У будучыні плануецца распрацаваць статут і прысягу новага падраздзялення. Чакаецца, што з цягам часу да яго далучацца ўкраінцы і прадстаўнікі іншых народаў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках