Францыя замарозіла актывы расейцаў на суму €1,2 млрд
6- 1.08.2022, 19:01
- 2,406
![Францыя замарозіла актывы расейцаў на суму €1,2 млрд](https://i.c97.org/ai/287639/aux-head-1524634995-20180425_france_t.jpg)
Падставай для блакавання сталі персанальныя санкцыі ЕЗ.
Улады Францыі заблакавалі актывы расейскіх грамадзян на суму €1,2 млрд, паведаміў прадстаўнік Управы выведкі і супрацьдзеяння падпольным фінансавым схемам (Tracfin) міністэрства эканомікі і фінансаў Францыі Гіём Валет-Вала ў апублікаваным 1 жніўня інтэрв'ю La Tribune.
Расейскае выданне "Медуза", якое азнаёмілася з інтэрв'ю, піша, што ў гэтую суму не ўваходзяць сродкі Цэнтрабанка Расеі.
Грошы, пра якія ідзе гаворка, былі выяўленыя і заблакаваныя падчас праверак на працягу першага квартала 2022 года.
Падставай для блакавання сталі персанальныя санкцыі Еўразвязу.