16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўніка Бабруйска прызначылі кіраваць Менскім холадакамбінатам № 2

20
Экс-кіраўніка Бабруйска прызначылі кіраваць Менскім холадакамбінатам № 2
ДЗМІТРЫЙ БОНАХАЎ

Дзмітрый Бонахаў кіраваў Бабруйскам з 2007 да жніўня 2014 года.

Былы кіраўнік Бабруйскага гарвыканкама і дырэктар Бабруйскага мясакамбіната Дзмітрый Бонахаў атрымаў прызначэнне ў Менск — з 1 жніўня ён стаў дырэктарам Менскага холадакамбіната № 2, паведамляе/a> агенцтва «Минск-Новости» са спасылкай на Менгарвыканкам.

Бонахаў, ураджэнец Мсціслаўскага раёна, атрымаў адукацыю бухгалтара ў Гомельскім кааператыўным інстытуце і працаваў у кіраўніцтве структур райспажыўтаварыства, затым быў першым намеснікам старшыні Асіповіцкага райвыканкама і гендырэктарам Клімавіцкага лікёра-гарэлачнага завода. Затым ён скончыў Акадэмію кіравання і праз паўтара года атрымаў сваё самае прыкметнае прызначэнне - на пасаду кіраўніка Бабруйскага гарвыканкама.

Бонахаў кіраваў Бабруйскам з 2007 да жніўня 2014 года, пасля чаго звольніўся з уласнага жадання. Праз паўгода ён быў прызначаны дырэктарам Бабруйскага мясакамбіната - папярэдні атрымаў абвінавачанне ў карупцыі. У канцы 2020 года Бонахава павысілі да пасады генеральнага дырэктара Магілёўскага дзяржаўнага аб'яднання «Мясамалпрам».

Менскі холадакамбінат № 2 вядомы сваімі класічнымі брэндамі - такімі як марозіва "Каштан", "Сталічнае" ды іншыя. Таксама на ім выпускаюць пельмені і варэнікі, газаваныя напоі, тарты і іншую выпечку.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках