26 красавiка 2024, Пятніца, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы рынуліся на шопінг у Беларусь

20
Расейцы рынуліся на шопінг у Беларусь

Апроч шопінг-тураў, у расейцаў стаў папулярны «аптэчны турызм».

Пасля сыходу з Расеі шматлікіх буйных замежных брэндаў расейцы пачалі выязджаць на шопінг у Беларусь, якую адток замежных кампаній закрануў мінімальна ў параўнанні з РФ.

Паводле інфармацыі Асацыяцыі тураператараў, у расейскім турызме пачаў нараджацца новы трэнд на шопінг-туры ў Менск. У асноўным расейскія грамадзяне прыязджаюць па набыткі ў суседнюю краіну на пятніцу-нядзелю і пераважна селяцца ў гатэлях.

Турыстычныя кампаніі фіксуюць павелічэнне цікавасці расейцаў да сіці-тураў у Беларусь у сярэднім на 10–15%, у «Дэльфіне» назіраецца 60-адсоткавы рост продажаў, у PAC Group і FUN&SUN – 45–50%. Апошні з пералічаных туаператараў на фоне такой тэндэнцыі нават пастанавіў запусціць спецыяльны шоп-тур па краіне з магчымасцю аформіць банкаўскую карту Visa або Mastercard мясцовага банка.

Набыць тавары расейскія падарожнікі змогуць і з дапамогай карты «Мір», якую прымаюць многія беларускія крамы. Прытым разлікі карткай у краіне адбываюцца паводле выгаднага курсу мясцовага Нацбанка. У некаторых месцах можна скарыстацца бескантактавай аплатай Mir Pay.

Пералёт з Масквы ў Менск і назад каштуе 10–12 тысячаў рублёў. Беларуская авіякампанія «Белавія» таксама лётае яшчэ ў 10 расейскіх рэгіёнаў. Кошты трохдзённага сіці-туру ў краіну пачынаюцца ад 24 тысячаў і не ўключаюць пералёт.

Апроч шопінг-тураў, у расейцаў стаў папулярны «аптэчны турызм». Паводле інфармацыі «Версткі», жыхары Расеі пачалі ездзіць у Казахстан па інсулін і цукрапаніжальныя прэпараты, а ў Грузію, Арменію і Турцыю – па антыдэпрэсанты, гарманальныя кантрацэптывы і лекі ад эпілепсіі, некаторыя з якіх пачалі знікаць з продажу ў РФ.

Раней Charter97.org паведамляў, што расейцы абыходзяць санкцыі, адкрываючы карткі ў беларускіх банках.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках