28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін у адчайным становішчы

15
Пуцін у адчайным становішчы

Эксперт патлумачыў, чым для РФ скончыцца вызваленне Херсона.

Калі Узброеныя сілы Украіны вызваляць Херсон ад захопнікаў, расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін можа страціць сваю ўладу.

Такое меркаванне агучыў расейскі публіцыст Андрэй Піянткоўскі ў інтэрв'ю Наталлі Улашчанцы на яе Youtube-канале.

«Як паказвае рэакцыя Масквы, калі такую паніку выклікаў абстрэл аднаго аэрадрома ў Крыме, вызваленне Херсона выкліча шок і ва Украіне, і ў Расеі сярод так званага глыбіннага народа. Пуцін проста не ўтрымае сваю ўладу…» – сказаў Піянткоўскі.

Паводле ягоных словаў, цяпер уся знешняя палітыка РФ накіраваная на тое, каб прымусіць Украіну падпісаць пагадненне аб перамір'і, якое ў сутнасці будзе прызнаннем капітуляцыі. Пуцін спрабуе дамагчыся гэтага ад украінскай улады пры дапамозе прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана. Пры гэтым гаспадар Крамля «хапаецца за саломінку».

«Эрдаган вельмі хітры, ён абяцаў Пуціну дапамагчы з дасягненнем перамір'я. Ён выдатна разумее, што Украіна не пагодзіцца, а ён атрымаў ужо вялізную плату ад Пуціна. Той даў яму поўную свабоду ў Нагорным Карабаху і ў Сірыі. Пуцін нават здаў свайго хаўрусніка ў АДКБ Арменію і свайго сябра Асада. Гэта паказвае, у якім ён адчайным становішчы», – патлумачыў палітолаг.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках