11 траўня 2024, Субота, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сігнал ад NATO, які здольны спыніць Пуціна

7
Сігнал ад NATO, які здольны спыніць Пуціна

Нямецкі эксперт назваў умову «ўтаймавання» Крамля.

Прадухіліць новыя войны, развязаныя прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, можа сігнал, што «NATO не будзе сядзець склаўшы рукі, калі парушаюцца межы і забіваюць людзей». У гэтым упэўнены нямецкі гісторык, прафесар Генрых Аўгуст Вінклер.

У інтэрв'ю Bild ён прызнаўся, што яшчэ год таму не ўяўляў, што поўнамаштабная вайна РФ супраць Украіны магчымая. Эксперт нагадаў, што ў 1990 годзе прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў падпісаў Парыжскую хартыю.

«Гэты дакумент павінен стварыць вольны свет ад Ванкувера да Уладзівастока – поўны суверэнітэт дзяржаваў, недатыкальнасць нацыянальнай тэрыторыі, свабодны выбар альянсу. Самае позняе да 2014-га, з анэксіяй Крыма і вайной на Данбасе, стала ясна, што Расея поўная намеру выйсці з Парыжскай хартыі», – растлумачыў Вінклер.

Паводле ягоных словаў, немцы былі схільныя «заплюшчваць вочы на тое, што адбылося з 2014 года». «Гістарычная памылка!» – заявіў прафесар.

Вялікая вайна на тэрыторыі ЕЗ магла б адбыцца, калі б РФ атакавала дзяржаву-чальца NATO, напрыклад Літву, сказаў ён.

«Вось чаму так важна, каб Захад і Нямеччына прадаўжалі масавана падтрымліваць Украіну ў яе абароне ад расейскіх акупантаў», – падкрэсліў Вінклер.

Ён дадаў, што Пуцін прадаўжае сваю агрэсіўную палітыку тады, калі думае, што яму няма чаго баяцца.

«Наш сігнал павінен быць такім: NATO не будзе сядзець склаўшы рукі, калі парушаюцца межы і забіваюць людзей! І той, хто нападае на адну краіну NATO, запускае справу пра хаўрус усяго Паўночнаатлантычнага Альянсу. Толькі так мы можам трымаць Пуціна ў цуглях», – падсумаваў гісторык.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках