Гісторык правёў простую лінію на карце паміж Рыгай ды Наваградкам і выявіў містычнае
- 1,824
Магчыма, выпала пацвердзіць гіпотэзу аб багацці сярэднявечнага Наваградка.
Кандыдат гістарычных навук Мікола Волкаў знайшоў адзін займальны факт, піша «Наша Нiва».
Уявіце сабе, калі правесьці простую лінію з рынку ў Рызе да рынку ў Наваградку (адлегласьць 388 км), то яна пройдзе роўна праз Ратушу ў Вільні.
На малюнку ніжэй відаць дзве лініі: аранжавая выразная - простая лінія на карце, тонкая брунатная - лінія для вымярэння адлегласці, якая ўлічвае скрыўленне зямной паверхні. Якраз апошняя і патрапіла на Ратушу.

Супадзенне гэта або не? Калі не, то можна сфармуляваць спакуслівую гіпотэзу. Прыгадайце, што пра сярэднявечны Наваградак пісалі, як пра незвычайна багаты горад, прычым крыніца гэтага багацця невядомая. Гэта гіпотэза крыху інакш тлумачыць пачаткі сталіцы Літвы, якая, такім чынам, паўстала не проста сярод святых дуброў або ў любай рэзідэнцыі аднаго з князёў. Зрэшты і пачаткі ВКЛ ужо будуць выглядаць крыху іначай…
Сам план старой Вільні - шыкоўная крыніца аб гісторыі места, толькі прачытаць яго не так проста. Калі мы глядзім на старыя вуліцы, то падсвядома разумеем, што яны кудысьці ў важныя месцы вялі, але не надта увагі надаем іх кірунку. Тым больш яны так дзіўна і рамантычна круцяцца. Зрэшты не так даўно не было такіх інструментаў, каб злучыць мікра- і макраўзровень (вуліцы і дарогі). Цяпер гэта можа кожны. Дарэчы, можаце праз QGIS праверыць мае лініі!
І вось зьвярніце ўвагу, што лінія з Рыгі на Наваградак ідзе роўна праз Зялёны мост. Ён, вядома, позні, а першы мост ці перавоз былі ля самага замка. Далей лінія ідзе ўздоўж Нямецкай вуліцы (Vokieciu), праз Ратушу і па Вастрабрамскай вуліцы. Апошняя, такім чынам, першапачаткова вяла ў Наваградак (праз Рудаміну і Геранёны). Кірункі на Крэва і Ліду — пазнейшыя, калі Літва набрала сілы і пачала ўпэўнена пашыраць свае ўплывы.
«Метафізічная урбаністыка атрымліваецца», - напісалі Волкаву ў каментарах.
«Месцамі нават містычная», - адказаў ён.