10 траўня 2024, Пятніца, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарнаморскі флот РФ «хаваецца» пасля серыі страт

9
Чарнаморскі флот РФ «хаваецца» пасля серыі страт

Звесткі брытанскай разведкі.

Надводныя караблі Чарнаморскага флоту Расеі працягваюць займаць вельмі абарончую пазіцыю. Патруляванне, як правіла, абмяжоўваецца акваторыяй у межах бачнасці крымскага ўзбярэжжа.

Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Вялікабрытаніі ў Twitter.

«Гэта кантрастуе з падвышанай актыўнасцю расейскіх вайсковых марскіх сіл у іншых морах, тыповай для гэтага часу года», - гаворыцца ў паведамленні.

Са звестак брытанскай выведкі, Чарнаморскі флот працягвае выкарыстоўваць крылатыя ракеты вялікай далёкасці для падтрымкі наземных наступаў, але цяпер адчувае цяжкасці з эфектыўнасцю кантролю над морам. Ён страціў свой флагман, крэйсер «Масква», значную частку баявых самалётаў марской авіяцыі і страціў кантроль на выспе Змяінай.

«Абмежаваная эфектыўнасць Чарнаморскага флоту падрывае агульную стратэгію ўварвання Расеі, збольшага таму, што марская пагроза Адэсе цяпер у значнай ступені нейтралізаваная. Гэта азначае, што Украіна можа адцягнуць рэсурсы, каб ціснуць на наземныя войскі Расеі ў іншым месцы», - мяркуюць у Мінабароны Брытаніі.

Нагадаем, са звестак брытанскай выведкі, Чарнаморскі флот РФ пасля серыі няўдач ужо не здольны праводзіць парады.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках