10 траўня 2024, Пятніца, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Масква наступная»: у Расеі запанікавалі праз новыя выбухі ў Крыме

10
«Масква наступная»: у Расеі запанікавалі праз новыя выбухі ў Крыме

Расейцы не вераць у афіцыйныя версіі здарэння.

У аўторак раніцай, 16 жніўня, у Джанкойскім раёне акупаванага Крыма прагрымелі магутныя выбухі. У Расеі вельмі запанікавалі з гэтай нагоды і патрабуюць "удараў па цэнтрах прыняцця пастаноў", паведамляе obozrevatel.com.

Панічныя настроі расейцаў прасочваюцца ў каментарах пад адпаведнымі тэмамі ў сацсетках. Некаторыя нават перажываюць, што наступнай можа стаць Масква.

«Цікава, як доўга будзем чакаць удару па цэнтрах прыняцця пастаноў? Севастопаль... Новафёдараўка... Цяпер гэта...», - пытаецца адзін з жыхароў Расеі.

«Да Масквы калі падбяруцца, тады і нанясуць удар па цэнтры прыняцця пастаноў», – адказвае яму іншы.

«Нешта яны часта сталі дэтанаваць, у тым месяцы на Авіябазе, у гэтым у частцы», «Першы раз можна паверыць, але другі… За ідыётаў нас трымаюць?», «Зноў пакурылі няўдала», «Крымскі мост наступны», - пішуць спалоханыя расейцы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках