Колькі трэба зарабляць, каб мець у Беларусі пенсію тысячу рублёў
34- 17.08.2022, 13:57
- 19,770

Пры фармаванні пенсіі ўлічваецца мноства фактараў.
Сярэдняя пенсія для непрацуючага пенсіянера ў Беларусі — 639,6 рублёў, гэта значыць, крыху менш за 250 даляраў. Гэта з улікам магчымых даплат і, вядома ж, паказчык, падлічаны чыноўнікамі, а не рэальны.
Хто ў Беларусі можа атрымліваць больш годную пенсію? Як піша s13, улічваецца так званы «індывідуальны каэфіцыент заробку» (ІК). Гэта - суадносіны фактычнага заробку, які чалавек атрымліваў да выхаду на пенсію, і сярэдняга па краіне.
Напрыклад, калі ІК у чалавека быў на ўзроўні чатыры, то максімальная пенсія - 987,11 рубля. Гэта значыць, неабходна было зарабляць у чатыры (!) разы больш за сярэдні па краіне, каб мець такую пенсію.
Калі ІК складае пяць, то максімальная пенсія - 1087,33 рубля, гэта значыць, амаль 420 даляраў цяперашнім курсам. Калі меркаваць па суме сярэдняга заробку на сёння, то чалавеку для такой пенсіі неабходна было б зарабляць ад васьмі тысяч рублёў.
Аднак гэтыя разлікі вельмі прыблізныя, бо пры фармаванні пенсіі ўлічваецца мноства фактараў. Мінімальная працоўная пенсіі па ўзросце ў жніўні складае 344,13 рубля з улікам даплаты — крыху больш за 130 даляраў.