27 лiпеня 2024, Субота, 3:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: У ЗША ёсць кім замяніць Пуціна

9
Палітолаг: У ЗША ёсць кім замяніць Пуціна

Захад зразумеў, што не жадае бачыць кіраўніком РФ вайскоўца.

Палітолаг Мікалай Давідзюк мяркуе, што ў ЗША дастаткова кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Расейскай Федэрацыі пасля адыходу ад улады дыктатара Уладзіміра Пуціна.

«У Штатах лава запасных, хто можа стаць [кіраўніком Расеі] замест Пуціна больш, чым у Пуціна шэраг запасных сваіх пераемнікаў», — адзначыў Давыдзюк у эфіры «Радыё НВ» у каментары меркавання аб тым, што ў ЗША не спяшаюцца прызнаць Пуціна вайсковым злачынцам, а Расею - краінай спонсарам тэрарызму, бо ў Вашынгтоне асцерагаюцца прыходу больш крывавага дыктатара.

На думку палітолага, Захад зразумеў, што не хоча бачыць кіраўніком РФ вайскоўца: «Гэта тая сумесь, якая дае вельмі нечаканыя і негатыўныя вынікі».

Таксама Давідзюк перакананы, што Расея ўжо саступіла ў вайне супраць Украіны.

«Колькасць санкцый, накладзеных на іх, не тое, што расейцаў спалохала. Яна Кітай спалохала. Штаты сёння, паклаўшы Расею на лапаткі, ужо палохаюць Кітай, што і з імі можа быць аналагічная гісторыя. Расея стала ролевай мадэллю пакарання Кітая за магчымы напад на Тайвань», - растлумачыў палітолаг.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках