Літоўцы знайшлі кантрабанду ў вагонах з даламітам і вапняком з Беларусі
9- 17.08.2022, 16:23
- 4,612

Кошт знойдзеных цыгарэт ацанілі на 150 тысяч еўраў.
Літоўскія мытнікі знайшлі кантрабандныя цыгарэты ў двух грузавых цягніках з Беларусі. Скрынкі былі схаваныя ў вагонах з даламітам і вапняком.
Кошт знойдзеных цыгарэт ацанілі на 150 тысяч еўраў, паведамляе літоўская Мытная крымінальная служба.





