26 красавiка 2024, Пятніца, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі назваў адзіную ўмову для перамоў з РФ

22
Зяленскі назваў адзіную ўмову для перамоў з РФ
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Умову ён назваў пасля сустрэчы з прэзідэнтам Турцыі і генеральным сакратаром ААН.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што дыялог з Расеяй магчымы толькі ў выпадку поўнага вываду акупацыйных войскаў з украінскай тэрыторыі.

Пра гэта паведамляе TRT Haber са спасылкай на заяву Зяленскага на прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з прэзідэнтам Турцыі Раджэпам Таіпам Эрдаганам і генеральным сакратаром ААН Антонію Гутэрышам.

Апроч умовы для перамоў з РФ, Зяленскі нагадаў аб крытычнай сітуацыі вакол Запарожскай АЭС і заявіў аб неабходнасці вываду расейскіх войскаў з тэрыторыі станцыі.

Прэзідэнт Украіны дадаў, што падчас сённяшняй сустрэчы ён з Гутэрышам узгадніў параметры магчымага знаходжання дэлегацыі МАГАТЭ ў Запарожжы і абмеркаваў магчымае развіццё «збожжавага пагаднення».

Пры гэтым, паводле слоў міністра замежных спраў Украіны Дзмітрыя Кулебы, падчас сённяшняй сустрэчы ўкраінскі бок не прымушалі да саступак для таго, каб закончыць канфлікт.

Ён дадаў, што ад пастаноў Зяленскага, Эрдагана і Гутэрыша залежыць дыпламатычнае развязанне многіх пытанняў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках