20 траўня 2024, панядзелак, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекарка падзялілася парадамі для моцнага сну ў летнюю спякоту

7
Лекарка падзялілася парадамі для моцнага сну ў летнюю спякоту

Яны вельмі простыя і дзейсныя.

Нэрына Рамлахан, брытанская лекарка-фізіёлаг і экспертка ў сне, расказала, якіх правілаў трэба пільнавацца, каб зрабіць сон у летнюю спякоту выгодным. Пра гэта паведамляе выданне The Independent (пераклад - lenta.ru).

Са слоў спецыялісткі, адна з умоў добрага сну - розніца тэмпературы цела і галавы: тулава мае быць у цяпле, а галава - у холадзе.

Рамлахан раіць класці пасцельную бялізну ў маразільнік на пару хвілін перад сном, папярэдне склаўшы яго ў мяшок. Калі не стае месца на ўвесь камплект, можна ахаладзіць толькі навалочку або піжаму.

Каб падтрымліваць прахалоду на працягу ночы, экспертка прапануе напоўніць пусты флакон з-пад парфумы ахалоджанай вадой і перыядычна распыляць яе на твар, шыю і падкаленную ямку.

Яшчэ адна важная парада - трымаць вокны і шторы захінутымі ўдзень, каб у доме або кватэры было халаднавата. Усе электронныя прылады ў спачывальні лепш выключаць, бо яны награваюцца і распаўсюджваюць цеплыню.

Таксама Рамлахан прапануе спаць на пасцельнай бялізне з натуральных тканін, рэгулярна піць ваду на працягу дня і займацца спортам у ранішні, а не вечаровы час.

«Добры начны сон важны для апрацоўкі інфармацыі, атрыманай мозгам за дзень, а таксама для аднаўлення арганізма. Каб сон быў якасным, тэмпература ў спачывальні мае складаць ад 16 да 21 градуса Цэльсію», - пракаментавала спн.Рамлахан.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках