18 траўня 2024, Субота, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выпадак уварвання з Беларусі: на Роўненшчыне рыхтуюць план эвакуацыі насельніцтва

7
На выпадак уварвання з Беларусі: на Роўненшчыне рыхтуюць план эвакуацыі насельніцтва

У вобласці складаюць план дзеянняў пры найгоршым развіцці падзей.

У Роўненскай вобласці рыхтуюць план эвакуацыі насельніцтва на выпадак, калі вораг зноў паспрабуе ажыццявіць уварванне ва Украіну з тэрыторыі Беларусі.

Пра гэта «Суспильному» паведаміў першы намеснік начальніка абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Падолін.

У АВА распрацоўваюць план дзеянняў пры найгоршым развіцці падзей, менавіта для гэтага на Роўненшчыне праводзілася нарада з прадстаўнікамі райадміністрацый і сілавікамі.

«Мы ні на хвіліну не адпрэчваем пагрозы з боку Беларусі. Працягваем маніторыць сітуацыю на мяжы, узмацняць сістэму цывільнай абароны, найперш аб'екты сховішчы. А на выпадак найгоршага сцэнару ў нас ёсць зацверджаны план для эвакуацыі цывільнага насельніцтва», - заявіў Падолін.

Згодна з планам, у выпадку магчымага ўварвання эвакуацыя, перш за ўсё, пачнецца з Сарненскага і Варашскага раёнаў. У тэрытарыяльных супольнасцях стварылі эвакуацыйныя пункты, жыхароў рэгіёну плануюць аператыўна інфармаваць аб неабходнасці эвакуаравацца. План эвакуацыі будуць дапаўняць і дапрацоўваць і надалей.

«Найперш - гэта сацыяльна неабароненыя людзі, у якіх няма сваякоў, няма транспарту, якія знаходзяцца ў спецустановах, якім патрэбна дапамога ўлады. Мы разумеем, што на поўначы нашай вобласці амаль у кожнай сям'і ёсць аўтатранспарт, разумеем, куды перамяшчацца, каб не было затораў, каб гэта былі, па магчымасці, арганізаваныя калоны, якія будуць суправаджацца паліцыяй. Таксама мы разумеем, які нам транспарт, яго колькасць і матэрыяльны рэзерв патрэбны», - распавёў Падолін.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках