18 траўня 2024, Субота, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля збою тэхнікі РФ пад Мелітопалем прагрымелі блізу дзесяць выбухаў

4
Каля збою тэхнікі РФ пад Мелітопалем прагрымелі блізу дзесяць выбухаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Частку выбухаў чула ўсё места.

Паблізу часова акупаванага расейскімі войскамі места Мелітопаля Запарожскай вобласці ў сераду, 31 жніўня, прагрымелі блізу дзесяць выбухаў. Пра гэта паведаміў мескі кіраўнік Іван Фёдараў у Telegram.

Паводле ягоных слоў, у тым абшары, дзе адбыліся выбухі, захопнікі размяшчалі баявую тэхніку.

"Супраціў працягваецца: зафіксавана блізу 10 выбухаў на поўдзень ад Мелітопаля, у бок Малочнага лімана, куды акупанты звозілі сваю вайсковую тэхніку", - напісаў Фёдараў.

Мэр Мелітопаля ўдакладніў, што гучнасць кожнага наступнага выбуху павялічвалася. Спачатку іх чулі толькі жыхары паўднёвых вуліц, а потым усё места.

Цяпер збіраецца больш падрабязная інфармацыя пра падзею.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках