19 траўня 2024, Нядзеля, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША патрабуюць неадкладнага вызвалення беларускай журналісткі Ірыны Слаўнікавай

7
ЗША патрабуюць неадкладнага вызвалення беларускай журналісткі Ірыны Слаўнікавай
ІРЫНА СЛАЎНІКАВА

Яе асудзілі ў Беларусі да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Злучаныя Штаты Амерыкі патрабуюць неадкладнага вызвалення журналісткі Польскай тэлевізіі (TVP) Ірыны Славнікавай, асуджанай у Беларусі да 5 гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта ў інтэрв'ю «Белсату» паведаміў амбасадар ЗША ў Польшчы Марк Бжэзінскі.

«Урад ЗША ў поўным складзе падтрымлівае дэмакратычных актывістаў і тых беларусаў, якія змагаюцца за свабоду. Мы ганарымся імі, ганарымся іх барацьбой, мы прызнаем іх ахвяры і пакуты, якія перажываюць яны ды іхнія сем'і. І я добра паінфармаваны, што журналістка Ірына Слаўнікава застаецца ў турме ў Беларусі.

Яна пакутуе праз сваю прафесію, праз працу ў СМІ, свабодных медыя. Мы салідарныя з ёй і заклікаем вызваліць яе неадкладна», – заявіў Марк Бжэзінскі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках