23 траўня 2024, Чацвер, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі ратуюць арктычнага кіта, які заблукаў у Сене

1
У Францыі ратуюць арктычнага кіта, які заблукаў у Сене

Відэафакт.

У Францыі эколагі спрабуюць выратаваць кіта бялуху, які забраўся далёка ад свайго арктычнага дому і павольна галадае ў Сене.

Пра гэта паведаміла агенцтва AP.

Прыродаахоўная арганізацыя Sea Shepherd France асцерагаецца, што кіта можа чакаць галодная смерць у ненатуральным для яго асяроддзі.

«Ён сапраўды вельмі худы. У яго косткі тырчаць. Я не ведаю, магчыма, ужо занадта позна», – сказала Ламія Эсэмлалі, кіраўніца групы аховы марскога асяроддзя Sea Shepherd France.

Абаронцы прыроды асцерагаюцца, што кіт можа паўтарыць лёс іншай заблукалай касаткі, якая заблукала, а потым памерла ў Сене ў траўні.

Бялуху ўпершыню ўбачылі ў рацэ ў пачатку гэтага тыдня. На кадрах з беспілотніка, знятых французскімі пажарнікамі, відаць, як кіт плаўна выгінаецца на светла-зялёных водах Сены паміж Парыжам і нармандскім горадам Руан, за дзясяткі кіламетраў ад мора.

«Гэтая жывёла даволі ўражвае, белая (і) здаецца спакойнай. Яна не здаецца напружанай, рэгулярна ўсплывае на паверхню», – сказаў афіцэр пажарнай службы Патрык Эро з нармандскага рэгіёна Эр у інтэрв'ю французскаму тэлеканалу TF1.

Але прадстаўнікі Sea Shepherd France заявілі, што кіт быў у дрэнным стане, калі ён быў заўважаны ў пятніцу. Група спрабавала надаць яму сілы, накарміўшы яго селядцом.

У акіянскіх водах бялухі ядуць мноства розных відаў рыбы, а таксама васьміногаў, кальмараў, крабаў, крэветак і іншых жывёлаў. Але рака з прэснай вадой не можа задаволіць ягонай патрэбы.

Бялухі – параўнальна невялікія прадстаўнікі сямейства кітоў, якія вырастаюць прыкладна да 4 метраў у даўжыню.

Паводле словаў Эсэмлалі, замест таго, каб спрабаваць павярнуць кіта ўніз па рацэ да мора, арганізацыя Sea Shepherd France настойвае на ягоным затрыманні, каб потым яго можна было перамясціць самалётам у арктычныя воды, адкуль ён, верагодна, прыбыў.

Яна сказала, што тэставанне ДНК можа дапамагчы вызначыць, з якіх водаў прыбыў кіт – з раёна Нарвегіі, Канады ці Расеі.

«Гэта будзе магчыма толькі ў тым выпадку, калі мы зможам яго накарміць», – дадала яна.

Бледная скура бялухаў і выпуклыя лбы робяць іх лёгка пазнавальнымі. Яны таксама вядомыя сваёй камунікабельнасцю: звычайна жывуць, палююць і мігруюць разам зграямі.

Паводле звестак Нацыянальнай службы ўраду ЗША акіяну, бялухі ўважаюцца за від, які знікае, і часта сустракаюцца на плыткаводдзі ў прыбярэжных арктычных водах. Паколькі бялухі выдаюць мноства гукаў пад вадой, іх таксама называюць «марскімі канарэйкамі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках