6 кастрычнiка 2022, Чацвер, 14:16
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух на чыгунцы: у беларускім Янаве актывізаваліся рэйкавыя партызаны

28
Выбух на чыгунцы: у беларускім Янаве актывізаваліся рэйкавыя партызаны

Лукашысты ў паніцы шукаюць "дыверсантаў" сярод мясцовага насельніцтва.

У беларускім Янаве шукаюць "дыверсантаў" на чыгунцы. Гэтым разам праз меркаваную “дыверсію” на чыгунцы правяраюць калгаснікаў, ходзяць па барах і запраўках, паведамляюць праваабаронцы “Вясны”.

“У горадзе Янава і раёне зноў неспакойна: міліцыя і АМАП ужо некалькі дзён робяць масавыя "візіты" да грамадзян. Падстава - меркаваны выбух на чыгунцы дзесьці ў Берасцейскай вобласці”, - гаворыцца ў паведамленні.

Паколькі каля месца дыверсіі знайшлі каністры з фарбаваным палівам, якое выкарыстоўваюць у калгасах, то сілавікі прайшліся па запраўках, дзе "клалі тварам у падлогу".

Потым праваахоўнікі пайшлі па калгасах і калгасніках. Апошняе вядомае месца, дзе сілавікі праявілі актыўнасць - гэта разгон народа з янаўскага бара "Мёд". Адбылося гэта ў ночы 6 жніўня. А другой гадзіне ночы, калі бар павінен быў зачыняцца, туды прыехаў АМАП.

Прысутным загадалі разысціся, тых, хто не пагадзіўся, затрымалі. Вядома, што пэўная частка пайшла працягваць адпачываць на запраўку. Тады амапаўцы прыехалі і туды, адбыліся яшчэ затрыманні і складзеныя пратаколы.

Адзначаюць, што акрамя мясцовых міліцыянераў удзел у затрыманнях бяруць менскія сілавікі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».