13 жнiўня 2026, Чацвер, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі прыляцеў у Казахстан з трохдзённым візітам

15
Папа Рымскі прыляцеў у Казахстан з трохдзённым візітам

Ён адслужыць імшу перад дзясяткамі тысяч каталікоў.

Сёння Папа Рымскі Францішак распачаў свой трохдзённы візіт у Казахстан, дзе ён будзе прысутны на VII З'ездзе лідэраў сусветных і традыцыйных рэлігій, а таксама правядзе святую імшу ў Нур-Султане для дзясяткаў тысяч каталіцкіх вернікаў.

З'езд лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій пачне сваю дзейнасць 14 верасня. У ім бяруць удзел блізу 100 удзельнікаў з 50 краін. Апроч самога Папы, у дзейнасці кангрэса ўдзельнічаюць вялікі імам Аль-Азхара Ахмед Аль-Таеб, кіраўнік аддзела замежных сувязяў Маскоўскага патрыярхату РПЦ мітрапаліт Валакаламскі Антоній, ашкеназскі галоўны рабін Ізраіля Давід Лау, сефардскі галоўны рабін Іцхак Ёсэф і патрыярх Феафіл ІІІ Ерусалімскі.

Нягледзячы на праблемы са здароўем, Папа Рымскі Францішак прыняў пастанову адправіцца ў Нур-Султан у спадзяванні сустрэцца з патрыярхам Маскоўскім і ўсёй Русі Кірылам, каб абмеркаваць сітуацыю вакол вайны паміж Расеяй і Украінай. Аднак кіраўнік Расейскай праваслаўнай царквы адмовіўся ад удзелу ў міжканфесійнай сустрэчы.

Кіраўнік Казахстана Касым-Жамарт Такаеў асабіста сустрэў кіраўніка Каталіцкай царквы ў міжнародным аэрапорце сталіцы Казахстана. Пасля гэтага ў рэзідэнцыі прэзідэнта адбылася ўрачыстая цырымонія сустрэчы і двустаронняя сустрэча. Па заканчэнні Папа Рымскі і Касым-Жамарт Такаеў выступілі перад прадстаўнікамі дзяржаўных органаў і дыпламатычным корпусам.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках