19 траўня 2024, Нядзеля, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін упершыню пракаментаваў паспяховы контрнаступ УСУ

28
Пуцін упершыню пракаментаваў паспяховы контрнаступ УСУ

Прэзідэнт РФ выкарыстаў фразу «сцяг у рукі»

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін упершыню пракаментаваў паспяховы контрнаступ украінскага войска на ўсходзе і поўдні краіны.

Падчас брыфінгу ў рамках саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Пуцін заявіў, што дзяржава-агрэсар «бачыць актыўнасць» Украіны на фронце, каментуючы поспех УСУ ў Харкаўскай і Херсонскай абласцях.

«Ну кіеўскія ўлады ж абвясцілі аб тым, што яны пачалі і праводзяць актыўную контрнаступальную аперацыю. Сцяг у рукі. Ну, паглядзім, чым яна скончыцца», - сказаў дыктатар.

Таксама Пуцін заявіў, што войскі РФ працягваюць аперацыю акупацыі ўкраінскіх тэрыторый у Данецкай вобласці, якая, паводле ягоных слоў, ідзе "невялікім тэмпам", і нібыта нешта захопліваюць.

"У нас наступальная аперацыя на самім Данбасе не спыняецца, ідзе невялікім тэмпам", - сказаў ён.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках