19 траўня 2024, Нядзеля, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Контрнаступ УСУ ў Харкаўскай вобласці: эксперт назваў нечаканы эфект

4
Контрнаступ УСУ ў Харкаўскай вобласці: эксперт назваў нечаканы эфект

Расейскія войскі параўналі з павукамі ў слоіку.

На Данбасе пачынае разбурацца сістэма кіравання расейскіх акупацыйных войскаў праз поспехі контрнаступу Узброеных сіл Украіны на Харкаўскім кірунку. Пра гэта расказаў украінскі вайскова-палітычны аглядальнік групы "Інфармацыйны супраціў" Аляксандр Каваленка.

Прычынай руйнавання сістэмы кіравання ён назваў уцёкі расейцаў з Харкаўскай вобласці.

- Рэч у тым, што на Данбаскім пляцдарме сфармаваўся гурт, так бы мовіць, павукоў у слоіку. На адной лакацыі цяпер сканцэнтраваныя сілы і сродкі дзвюх з паловай (вобразна) вайсковых акруг, якія падпарадкоўваюцца дзвюм з паловай начальнікам і купка “мобікаў”. І гэтая таксічная сумесь густа запраўленая «вагнерамі», якія цяпер фармуюцца за кошт вязняў, што дадае яшчэ большай таксічнасці ўсёй гэтай сумесі, – адзначыў эксперт.

Са слоў Каваленкі, такім чынам, контрнаступ УСУ на Харкаўскім пляцдарме стварыў варункі для развіцця вельмі цікавых падзей у найбліжэйшай перспектыве на іншых лакацыях:

- А, як вядома, важным складнікам цікавых падзей з'яўляецца руйнаванне сістэмы кіравання і забеспячэнні перадавых падраздзяленняў ворага. Робім высновы.

Нагадаем, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што Харкаўская вобласць амаль уся вызваленая.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках