19 траўня 2024, Нядзеля, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы выявілі ў Чэхіі загадкавы 7000-гадовы будынак

1
Навукоўцы выявілі ў Чэхіі загадкавы 7000-гадовы будынак

Археолагі адзначылі, што гэта найстарэйшае сведчанне архітэктуры ў Еўропе.

На ўскраіне чэшскага места Прагі ў раёне Віноржы археолагі знайшлі «кругляк» (або «рандэлі», што з чэшскага азначае «круглы»), якому 7 тысяч гадоў, і яшчэ адно манументальнае збудаванне. Пакуль невядома хто і як выкарыстаў гэтыя старажытныя будынкі, якія старэйшыя за Стоўнгэндж і егіпецкія піраміды. Пра гэта паведамляе Аrkeonews (пераклад - apostrophe.ua).

Рандэлі падобныя да вялізных круглых збудаванняў эпохі неаліту, пабудаваныя паміж 4600 і 4900 гадамі яшчэ да нашай эры. Гэта робіць іх яшчэ больш старымі, у параўнанні са Стоўнгэнджам у Англіі ды пірамідамі ў Егіпце. Гэта значыць, цэнтральнаеўрапейскія рандэлі - самыя старыя манументальныя збудаванні ў Еўропе. Іх пабудавалі старажытныя людзі яшчэ да таго, як адкрылі жалеза, а таму адзінымі інструментамі ў іх былі камяні ды косткі жывёлы.

Найстарэйшае сведчанне архітэктуры ў Еўропе мае шэраг (1-4) круглых канаў па коле з некалькімі ўваходамі ў цэнтр. Вышыня збудавання - ад 30 да 240 мэтраў, але часцей сустракаюцца ад 60 да 80 мэтраў. Равы шырынёй блізу 1,5 мэтра, але бываюць і 14 мэтраў і глыбінёй да шасці мэтраў. Кругляк у Вінаржы дыяметрам 55 мэтраў мае незвычайны план з трыма асобнымі ўваходамі.

Навукоўцы мяркуюць, што рандэлі выкарыстоўвалі як эканамічны цэнтр, цэнтр гандлю або цэнтр рэлігійнага культу, дзе праводзілі абрады пераходу або рытуалы, звязаныя з парой года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках