19 траўня 2024, Нядзеля, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ збілі расейскі штурмавік Су-25

2
УСУ збілі расейскі штурмавік Су-25

Таксама быў збіты іранскі дрон.

У аўторак, 20 верасня, украінскія вайскоўцы знішчылі яшчэ адзін расейскі штурмавік Су-25 ды іранскі дрон-камікадзэ.

Пра гэта паведамляюць Паветраныя сілы УСУ.

«Вайскоўцамі зенітнай ракетнай Адэскай брыгады паветранага камандавання «Поўдзень» збіты чарговы расейскі штурмавік Су-25», - гаворыцца ў заяве.

Таксама вайскоўцы паведамілі, што ў Мікалаеўскай вобласці сіламі і сродкамі супрацьпаветранай абароны паветранага камандавання «Поўдзень» выпала збіць робат акупантаў.

«Збіты варожы дрон-камікадзэ «Shahed-136» іранскага вырабу, які расейскія акупанты пазначаюць як «Герань-2», - заявілі вайскоўцы.

Яны растлумачылі, што гэта баявы прыпас, які баражуе, вагой 200 кілаграмаў і размахам крылаў 2,5 мэтра.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках