Ягор Шаранговіч закінуў дзве шайбы ў двухбаковым матчы «Нью-Джэрсі»
2- 24.09.2022, 18:05
- 1,848

Беларускі хакеіст гуляў у першай тройцы сваёй каманды.
Беларускі форвард Ягор Шаранговіч закінуў дзве шайбы ў двухбаковым матчы ў рамках перадсезоннага трэніровачнага лагера «Нью-Джэрсі», піша pressball.by.
Каманда «В», за якую выступаў беларус, разграміла каманду «А» з лікам 8:1. Шаранговіч гуляў у першай тройцы свайго калектыву ў кампаніі Ніка Хішыіра і Еспера Брата.
Першы выставачны матч «Нью-Джэрсі» правядзе ў ноч на 27 верасня: «Дэвілз» у гасцях згуляюць з «Манрэалем».