25 красавiка 2024, Чацвер, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павал Дураў: Telegram і надалей будзе блакаваць беларускія праўладныя каналы

7
Павал Дураў: Telegram і надалей будзе блакаваць беларускія праўладныя каналы

Заснавальнік мэсэнджара звярнуўся да лукашэнкаўскіх прапагандыстаў.

Telegram і далей будзе блакаваць каналы, якія парушаюць правілы крам аплікацый. Аб гэтым заявіў заснавальнік мэсэнджара Павел Дураў, каментуючы ўчорашні бан тэлеграм-каналаў лукашэнкаўскіх прапагандыстаў.

«Учора, на патрабаванне Apple, мы заблакавалі на iPhone/iPad некалькі звязаных з Беларуссю рускамоўных каналаў сумарнай колькасцю ў 80 тысяч падпісчыкаў, - напісаў заснавальнік мэсэнджэра. - Адміністратары яшчэ некалькіх падобных каналаў агульнай колькасцю ў 50 тысяч падпісчыкаў атрымалі папярэджанні ад нашай каманды аб тым, што яны парушаюць правілы Apple».

Ён нагадаў адміністратарам каналаў, што яны павінны максімальна сур'ёзна ўспрымаць такія папярэджанні і старацца рабіць усё магчымае, каб дапушчаныя парушэнні не паўтараліся. Інакш іх каналы заблакуюць у версіях Telegram, якія распаўсюджваюцца праз App Store і Google Play.

«Учора пасля паўторнага парушэння мы былі вымушаныя выдаліць расейскамоўны канал, які заклікаў «рэзаць» і «расстрэльваць» бяззбройных і безабаронных людзей. Пасля таго, як нашы мадэратары схавалі праблемны допіс і адправілі адміністратарам канала апавяшчэнне аб недапушчальнасці падобнага кантэнту, уладальнікі канала апублікавалі тое ж паведамленне нанова, забяспечыўшы яго скрыншотам атрыманага папярэджання. Так рабіць ніколі не варта - правілы Telegram прама забараняюць публічныя заклікі да гвалту», - адзначыў Павел Дураў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках