10 траўня 2024, Пятніца, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: У Херсоне ліквідавалі заўзятага прыхільніка Лукашэнкі

16
СМІ: У Херсоне ліквідавалі заўзятага прыхільніка Лукашэнкі

Калабарант хваліў дыктатара за фарс з аўтаматам без ражка.

Сёння стала вядома, што ў акупаваным Херсоне ў выніку ракетнага ўдару загінулі два чалавекі, адзін з іх - былы дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны ад «Партыі рэгіёнаў» Аляксей Жураўка.

Аляксей Жураўка - былы дэпутат Вярхоўнай рады, сябра Партыі рэгіёнаў. У 2015 годзе Жураўка з'ехаў у Расею, спецслужбы Украіны выставілі яму завочнае падазрэнне ва ўдзеле ў стварэнні тэрарыстычнай арганізацыі і дзеяннях, накіраваных на звяржэнне канстытуцыйнага ладу, паведамляе «Белсат».

Экс-дэпутат неаднаразова даваў інтэрв'ю дзяржаўным медыя Беларусі, выступаючы там апалагетам рэжыму Лукашэнкі. Жураўка называў Лукашэнку «вялікім чалавекам», хваліў яго за здушэнне пратэстаў 2020 года і за тое, што ён асабіста «выйшаў з аўтаматам».

Ён заклікаў да яшчэ больш жорсткіх рэпрэсій у дачыненні да іншадумцаў у Беларусі. Напрыклад, прапаноўваў даваць па 15 гадоў зняволення тым, хто «замахнуўся» на лукашэнкаўскі чырвона-зялёны сцяг, а потым выкарыстоўваць іх на цяжкіх працах. А тых, хто крытыкуе ўладу з-за мяжы і потым прыязджае ў Беларусь, ён заклікаў саджаць на 20 гадоў.

Таксама экс-дэпутат апраўдваў расейскую агрэсію супраць Украіны. У красавіку 2022 года Жураўка заявіў, што Пуцін і Лукашэнка «імкнуліся прынесці ва Украіну мір» і «зрабілі ўсё, каб загінула менш людзей».

У Херсонскую вобласць былы дэпутат вярнуўся вясной, калі яна была амаль поўнасцю захоплена расейскім войскам, і супрацоўнічаў з акупацыйнай адміністрацыяй.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках