25 красавiка 2024, Чацвер, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сноўдэн атрымаў ад Пуціна расейскае грамадзянства

29
Сноўдэн атрымаў ад Пуціна расейскае грамадзянства
ЭДВАРД СНОЎДЭН

У РФ зусім дрэнна з мабілізацыяй?

Былы супрацоўнік CIA і АНБ ЗША Эдвард Сноўдэн, які абвінавачваецца на радзіме ў шпіянажы і ўжо дзевяць гадоў жыве ў Расеі, прыняты ў грамадзянства Расейскай Федэрацыі ўказам яе прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Дакумент з'явіўся 26 верасня на расейскім партале прававой інфармацыі.

Указам Пуцін даў грамадзянства Расеі 72 мужчынам і жанчынам з розных краін. Сярод іх пад нумарам 53 апынуўся і "Сноўдэн Эдвард Джозэф, які нарадзіўся 21 чэрвеня 1983 года ў Злучаных штатах Амэрыкі".

У ЗША Сноўдэну пагражае да 30 гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачання ў незаконнай перадачы звестак, якія маюць вялікае значэнне для нацыянальнай бяспекі, перадачы выведных звестак, а таксама крадзяжы дзяржаўнай уласнасці.

У 2017 годзе Сноўдэн ажаніўся са сваёй дзяўчынай Ліндсі Мілс, якая пераехала да яго ў Расею. У канцы 2020 года ў пары нарадзіўся першы сын, які атрымаў расейскае грамадзянства. Пасля гэтага Сноўдэн заявіў аб планах таксама стаць грамадзянінам РФ. Ён растлумачыў, што не жадае развітвацца з сынам праз тое, што яны мецьмуць рознае грамадзянства. Пры гэтым ён казаў, што разам з жонкай будзе выхоўваць дзіця ў адпаведнасці "з усімі вартасцямі Амэрыкі, якую мы любім". Увесну 2022 года ў пары нарадзілася другое дзіця.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках