У Беларусі падаражэюць цыгарэты
2- 26.09.2022, 20:38
- 6,466

З 1 кастрычніка.
У Беларусі з 1 кастрычніка 2022 года падаражэе вельмі шмат марак цыгарэт. Як зменіцца цана цыгарэт, паведамілі ў Міністэрстве падаткаў і збораў.
Так, з 1 кастрычніка даражэюць блізу 237 марак цыгарэт, якія прадаюцца ў Беларусі. Цану цыгарэт узнімаюць: тытунёвая фабрыка «Нёман» - на 78 марак, ТАА «Тытунь-інвест» - на 96 найменняў, кампанія «Інтэр Табака» - 46 марак, і яшчэ 17 найменняў цыгарэт падаражэюць у «Беларусьгандлю».
Цыгарэты падаражэюць у дыяпазоне ад 5 да 60 капеек за пачак. Збольшага рост цаны цыгарэт з 1 кастрычніка складзе 10 і 20 капеек.
Удакладняецца, што не падаражэюць маркі, якія імпартуе СЗАТ "Энэрга-Ойл". А яшчэ паведамляецца, што на «Тытунь-інвест» пачнуць вырабляць новыя для іх найменні цыгарэт (падаецца цана):
- Kent Switch – 5 беларускіх рублёў;
- Kent Crystal Blue – 3,95 рубля;
– Rothmans of London Blue – 3,85 рубля;
- Rothmans of London Silver – 3,85 рубля;
- Vogue La Cigarette Lilas – 5,30 рубля;
- Vogue La Cigarette Menthe - 5,30 рубля.