24 красавiка 2024, Серада, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Польшчы: Адказ NATO ў выпадку ядзернага ўдару РФ па Украіне павінен быць зруйнавальным

8
МЗС Польшчы: Адказ NATO ў выпадку ядзернага ўдару РФ па Украіне павінен быць зруйнавальным

Збігнеў Раў выступіў з заявай наконт шантажу Крамля.

Калі Расея ўжыве ядзерную зброю супраць Украіны, Паўночнаатлантычны альянс не павінен біць такой жа зброяй, але адказ са звычайных узбраенняў павінен быць зруйнавальным.

Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў у эфіры NBC.

Са слоў польскага міністра, расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін пагражае ўжыць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Украіны, а не нападаць на краіны NATO з ужываннем такога тыпу зброі.

«Гэта значыць, што NATO павінна адказаць канвенцыйным чынам. І адказ павінен быць зруйнавальным. Я думаю, што NATO пасылае Расеі выразны сігнал наконт гэтага», - сказаў кіраўнік польскай дыпламатыі.

Раў адзначыў, што Пуцін «яўна саступіць у вайне ва Украіне» і мабілізацыя, якую ён ініцыяваў, не дапаможа яму перамагчы. З ягоных слоў, малаімаверна, што пасля паражэння прафесійных вайскоўцаў, мабілізаваныя зменяць плынь вайны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках