21 траўня 2024, aўторак, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗРК «С-300», «Грады» і гаўбіцы: у Беларусі сцягваюць вайсковую тэхніку да мяжы з Украінай

34
ЗРК «С-300», «Грады» і гаўбіцы: у Беларусі сцягваюць вайсковую тэхніку да мяжы з Украінай

Узмацненне вайсковай актыўнасці заўважылі ля Берасця.

У Беларусі ля Берасця назіраецца ўзмацненне вайсковай актыўнасці. Заўважаны збой вайсковай тэхнікі (комплексы «С-300», «Грады» і САУ). Пра гэта паведамляе «Уніян» са спасылкай на Telegram-каналы.

Адзначаецца, што павелічэнне вайсковай актыўнасці ў паўднёва-заходніх раёнах Берасцейскай вобласці фіксуюць апошнія некалькі дзён.

- Відавочна, гэта звязанае з правядзеннем запланаваных «вучэнняў» на палігоне «Брэсцкі» 38 адшбр, якія прадоўжаныя да 11 верасня, - гаворыцца ў паведамленні.

Паведамляецца, што з канца жніўня ў раён Берасця ідзе падвоз як машын забеспячэння (розныя грузавікі, вадавозы, палявыя кухні), так і больш сур'ёзнага ўзбраення.

Так, за апошнія некалькі дзён у прымежныя з Украінай раёны Берасцейскай вобласці перакінулі:

- ЗРК «С-300» - 2 адзінкі;

- Т-72 - мінімум 6 адзінак;

- БМП - 5 адзінак;

- гаўбіцы - 4 адзінкі;

- РСЗА «Град» - больш за 17 адзінак;

- САУ 2С5 «Гіяцынт-З» - 2 адзінкі;

- 1В12 - 3 адзінкі;

- БТР/БРДМ - 23 адзінкі;

- РЛС - 1 адзінка.

Раней паведамлялася, што ў Беларусі каля мяжы з Украінай 8-14 верасня збіраюцца правесці вайсковыя «вучэнні» супольна з Расеяй і іншымі краінамі АДКБ.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках