16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 0:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ паспяхова адбілі дзевяць варожых наступаў

5
УСУ паспяхова адбілі дзевяць варожых наступаў

На адным кірунку армія Украіны выбіла акупантаў з раней занятых імі пазіцый.

Узброеныя сілы Украіны адбілі спробы наступу акупантаў паблізу 9 населеных пунктаў, а на Краматорскім кірунку выбілі ворага з раней занятых ім пазіцый. Пра гэта размова ідзе ў зводцы Генеральнага штаба Узброеных сілаў Украіны за 5 верасня.

Як адзначаецца, Сілы абароны Украіны прадаўжаюць вядзенне абарончай аперацыі, утрымліваюць пэўныя рубяжы і не дапускаюць прасоўвання захопнікаў углыб тэрыторыі Украіны.

– Украінскія абаронцы паспяхова адбілі спробы наступу ворага ў раёнах населеных пунктаў Белагораўка, Грыгароўка, Пакроўскае, Бахмуцкае, Лазавое, Спартак, Салядар, Зайцава і Семігор'е, а на Краматорскім кірунку мелі тактычны поспех і выбілі ворага з раней занятых ім пазіцый, – гаворыцца ў зводцы.

Нагадаем, расейскія захопнікі здзейснілі поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну раніцай 24 лютага. УСУ даюць годны адпор ворагам. На ўкраінскай зямлі ўжо ліквідавалі блізу 49 тыс. 800 ворагаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках