16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыетолаг назвала ідэальныя для позняй вячэры прадукты

3
Дыетолаг назвала ідэальныя для позняй вячэры прадукты

Час вечаровага прыёму ежы наўпрост залежыць ад таго, калі вы падымаецеся раніцай.

Кожны лекар вам скажа - здароўе ўсіх органаў стрававання залежыць ад правільнага і рэгулярнага харчавання. Але, калі са сняданкам і абедам усё зразумела, то з вячэрай людзі разабрацца пакуль яшчэ не змаглі, піша medicina.ua.

Дыетолагі ўпэўнены, перапынак паміж сняданкам і вячэрай не павінен быць меншы за 10 гадзін. Таму час вечаровага прыёму ежы наўпрост залежыць ад таго, калі вы падымаецеся раніцамі. Калі вы звыклі снедаць а 8 раніцы, вячэраць трэба не пазней за 6 вечара, але калі звычайна вы спіце да 10, вячэру можна адсунуць на дзве гадзіны. Бо заснуць на галодны страўнік - задача не з лёгкіх. Асабліва калі да гэтага вы не звыклі адмаўляць сабе ў вячэры.

Акрамя таго, каб вячэра прынесла карысць, а не шкоду, неабходна правільна падабраць прадукты харчавання. Ідэальны прадукт для вячэры той, які ператраўліваецца блізу трох гадзін.

Катэгарычна не пасуюць "хуткасныя" сокі, булёны і лёгкія супы, гарачы шакалад - усё гэта затрымліваецца ў страўніку не даўжэй за гадзіну. Гэта значыць, вы прагаладаецеся да таго, як засняце. Класціся ж спаць адразу пасля вячэры таксама шкодна для здароўя.

Не пасуюць для вячэры стравы са смажанага мяса і пячонкі, вэнджаніны, бабовых, бо яны доўга ператраўліваюцца. Іх лепш замяніць такімі прадуктамі, як яйкі, салаты з нятлустай смятанай, морапрадукты, вараная бульба і г.д.

Вечаровы прыём ежы павінен быць лёгкім, але пры гэтым утрымліваць досыць вітамінаў, бялкоў і харчовых валокнаў. Калі вельмі хочацца салодкага, можна з'есці нешта з садавіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках