19 траўня 2024, Нядзеля, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: УСУ выкарыстоўваюць слабасці расейскага войска - лагістыку і кіраванне

1
Экспэрт: УСУ выкарыстоўваюць слабасці расейскага войска - лагістыку і кіраванне

Эстонскі вайсковец упэўнены, што РФ неўзабаве выб'юць з правага берага Дняпра.

Расейскіх акупантаў байцы Узброеных сіл Украіны змогуць адціснуць з правага берага Дняпра за два месяцы, заявіў кіраўнік кіберкамандавання Эстоніі палкоўнік Каўпа Расін, піша a target="_blank" href=https://glavred.info/ukraine/rf-vybivayut-s-pravogo-berega-dnepra-v-es-dali-prognoz-polnogo-osvobozhdeniya-ukrainy-10406684.html>glavred.info.

- Цяпер можна сказаць, што яны дасягнулі тактычных поспехаў. Пры гэтым яны самі заявілі, што дзейнічаюць павольна і метадычна, вышукваючы слабыя месцы расейскіх акупантаў і ціснуць на гэтыя слабыя месцы, - падкрэсліў.

Эстонскі вайсковец растлумачыў, што УСУ спрабуюць выкарыстоўваць слабасці расейскага войска - лагістыку і кіраванне.

Ён кажа, што гэта разумна, бо для больш шырокамаштабных наступаў патрэбны вельмі добрыя бранятанкавыя сілы, вялікая колькасць танкаў, бранятэхнікі, з добрым кіраваннем.

- У такім выпадку неабходна ведаць, дзе знаходзіцца супрацўнік. Здаецца, украінцы выбралі найлепшую тактыку згодна са сваімі магчымасцямі. І цяпер здаецца, што гэта працуе, - мяркуе Расін.

Пры гэтым ён не выключыў, што найбуйнейшымі перамогамі маглі б быць вызваленне Херсона і ўзяцце пад кантроль УСУ дамбы ў Новай Кахоўцы.

- Я аптымістычна настроены што да таго, што ўкраінцы змогуць адціснуць расейскіх акупантаў з заходняга берага Дняпра, але лінія фронту ўсё ж вельмі і вельмі працяглая. Надыходзіць дрэннае надвор'е, калі ніводзін бок, магчыма, не зможа асабліва прасоўвацца. Для адцяснення расейскіх акупантаў з тэрыторыі Украіны патрэбны час і дапамога Захаду, - дадаў Расін.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках