16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты нафты абрынуліся

26
Кошты нафты абрынуліся

Гэта адбылося пасля пагрозы Пуціна спыніць пастаўкі.

Пагрозы Уладзіміра Пуціна спыніць пастаўкі ўсіх энэрганосьбітаў у выпадку ўвядзення столі коштаў расейскай сыравіны не зрабілі ўражання на сусветны нафтавы рынак, перадае The Moscow Times.

Кошт нафты Brent у сераду ўпершыню з пачатку вайны ва Украіне ўпаў ніжэй за $90 за барэль, а каціроўкі амерыканскага гатунку WTI абнавілі мінімумы з канца студзеня, нягледзячы на тое, што Пуцін падчас выступу на Усходнім эканамічным форуме заявіў, што Расея «наогул нічога не будзе пастаўляць: ні газ, ні нафту, ні вугаль», калі кошт гэтых тавараў будзе дырэктыўна абмежаваны.

На 17.21 паводле Менску лістападаўскія ф'ючэрсы на Brent таргуюцца па $89,73 за барэль, губляючы ў кошце 3,4%. Кантракты на WTI ўкладаюцца па $83,65 за бочку са зніжэннем каціровак на 3,8%.

Пасля ўзлёту да $140 у першыя тыдні вайны нафта патаннела на 37%, скончыўшы ў мінусе тры месяцы запар, што стала самай доўгай «чорнай паласой» для рынку з 2020 года. І трэйдары «са скепсісам глядзяць на перспектывы нафты», кажа Эдвард Моя аналітык Oanda: сусветная эканоміка запавольваецца, Еўропа коціцца ў рэцэсію, Кітай пасадзіў на локдаўны 65 мільёнаў чалавек - і ўсё гэта зніжае попыт на сыравіну.

Краіны ОРЕС+ дамовіліся з кастрычніка знізіць здабычу на 100 тысяч барэляў за дзень, але гэта кропля ў моры сусветнага попыту, які большы ў тысячу разоў.

На нафту цісне падаражанне даляря, адзначаюць аналітыкі ING: індэкс амерыканскай валюты на форэксе б'е 20-гадовыя рэкорды, курс еўра да даляра - на мінімуме з 2002 года, ены - з 1998 года, а фунта - з сярэдзіны 1980-х.

Рынак чакае, што Федэральная рэзервовая сістэма ЗША прадоўжыць цыкл узмацнення жорсткасці палітыкі, які ўжо стаў самым рэзкім з канца 1970-х. Двойчы павысіўшы стаўку на 0,75 адсоткаў, ФРС можа пайсці на такі ж крок у верасні, піша The Wall Street Journal.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках