9 траўня 2024, Чацвер, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не толькі Макееўка: стала вядома пра яшчэ адну масавую гібель расейскіх «мобікаў»

10
Не толькі Макееўка: стала вядома пра яшчэ адну масавую гібель расейскіх «мобікаў»

Расея інфармацыю пра гэта хавае.

У акупаваным сяле Чэрвонапапоўка Паўночнаданецкага раёна Луганшчыны нядаўна адбыўся інцыдэнт, падобны з выбухамі ў Макееўцы.

Пра гэта прызналася расейская прапагандыстка Анастасія Кашаварава, у публікацыях якой часам сустракаецца крытыка на адрас ваенна-палітычнага кіраўніцтва РФ, паведамляе ТСН.

Паводле ейных слоў, Макееўка - не першы выпадак.

- Краснапапоўка - аналагічная сітуацыя. Калі выключыць выпадак, што «пашанцавала і фартунула» - (акупанты - Рэд.) гінуць ад артабстрэлаў ад уласнай дурасці, але ў асноўным праз халатнасць і тупагаловасці вышэйшага камандавання, - адзначыла яна.

Кашаварава апублікавала ліст сваёй падпісчыцы, якая пытаецца, чаму «пра Макееўку пішуць, а пра Краснапапоўку нідзе не было інфармацыі, а там таксама загінулі многія мабілізаваныя».

Журналіст Дзяніс Казанскі звярнуў увагу, што на скрыне, дзе Кашаварава замалявала колькасць загінулых у Краснапапоўцы, фігуруе лічба 200.

- У Краснапапоўцы Луганскай вобласці загінулі блізу 200 чалавек. Спачатку расейскія прапагандысты схавалі гэтую гісторыю, але сёння злілі і гэтыя лічбы на крыварукіх скрынах, - адзначыў Казанскі.

Акрамя таго, прапагандысты паведамілі пра такі ж выбух у Сватаве, на што звярнуў увагу ўкраінскі блогер Раман Шрайк.

Нагадаем, у навагоднюю ноч, роўна апоўначы, быў знішчаны будынак былой прафтэхвучэльні ў акупаванай Макееўцы, дзе знаходзіліся мабілізаваныя жаўнеры расейскага войска. Вядома, што ў памяшканні магло знаходзіцца да 600 «мобікаў».

Афіцыйна Мінабароны РФ прызнала гібель у Макееўцы 63 мабілізаваных. Аднак нават самі расейскія прапагандысты прызнаюць, што колькасць загінулых значна большая.

Пазней Генштаб УСУ паведаміў, што ў Макееўцы была знішчаная і варожая тэхніка.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках