27 красавiка 2024, Субота, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы могуць сутыкнуцца з неймавернай беднасцю праз міжнародныя санкцыі

21
Расейцы могуць сутыкнуцца з неймавернай беднасцю праз міжнародныя санкцыі

Былы галоўны эканаміст МВФ падзяліўся прагнозам.

Міжнародныя санкцыі робяць значны ўплыў на эканоміку Расеі, дзеля чаго расейскія грамадзяне могуць у будучыні сутыкнуцца з "неймавернай беднасцю", мяркуе прафесар Гарвардскага ўніверсітэта і былы галоўны эканаміст Міжнароднага валютнага фонду Кенэт Рогаф. Адпаведную заяву ён зрабіў падчас свайго выступу на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе.

"Паглядзіце на Іран, паглядзіце на Паўночную Карэю, паглядзіце на Вэнэсуэлу, паглядзіце на Кубу, вось куды рухаецца Расея", – цытуе РБК заяву Рогафа. Прафесар таксама дадаў, што, на ягоную думку, у будучыні Расея можа стаць "гіганцкім Іранам".

Рогаф таксама выказаў надзею, што міжнародныя санкцыі прывядуць да змены рэжыму ў Расеі. Паводле ягоных слоў, санкцыі маюць кумулятыўны эфект, які выявіцца з часам. "Калі доўга трымаць санкцыі і рабіць іх усё мацнейшымі, яны працуюць", - сказаў ён.

Акрамя гэтага, Рогаф заявіў, што краінам Захаду варта задумацца над працягам санкцый нават у выпадку ваеннай перамогі Украіны.

Як даўней пісаў сайт Charter97.org, удзельнікі абмеркавання "Траекторыі развіцця Расеі" на Сусветным эканамічным форме ў Давосе назвалі сумнымі перспектывы РФ.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках